У мінскім “R-club” адсвяткавалі Дзень студэнта

17-га лістапада ў мінскім “R-club” адбыўся канцэрт, прысвечаны Дню студэнта. Павіншаваць студэнтаў прыйшлі гурты Amaroka, Cukerka, Zatoczka, Гаротніца і Разбітае Сэрца Пацана.

Падчас канцэрта, магілёўскі гурт Zatoczka прэзентаваў мінчукам свой новы альбом. А гурт РСП паўстаў перад публікай у новым вобразе:

РСП: “Наш бас-гітарыст паехаў у ПАР. У Кейптаўн на рыбалку. Я гавару: “Дружышча, у нас канцэрт”. Гаварыт: “У меня рыбалка ў Кейптаўне. Ізвіні”.

Таму месца бас-гітарыста на сцэне “R-club” заняў гітарыст гурта Дзяніс. Паша Гарадніцкі граў дыска на “роландзе”, а дуэт пад назвай “ПМС” рабіў сваю танцавальную справу.

У хуткім часе чакайце фотасправаздачу з вечарыны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі