У мінскім метро з’явіцца сітуацыйны цэнтр відэаназіранняў

У мінскім метро з’явіцца сітуацыйны цэнтр відэаназіранняў

У мінскім метрапалітэне ствараецца сітуацыйны цэнтр відэаназірання. У ім будзе збірацца ўся лічбавая інфармацыя з камер назірання сталічнай падземкі. Такі крок мусіць павысіць узровень бяспекі ў падземным транспарце, інфармуе тэлеканал "Беларусь 1".

На сённяшні дзень, у падземным транспарце працуе больш за 2 тысячы камер відэаназірання. Акрамя гэтага ў падземных пераходах і на платформах метрапалітэна ўсталяваныя пункты для экстранай сувязі “пасажыр — дзяжурны па станцыі” і “Пасажыр — дзяжурны міліцыянер”.

Таксама на ўсіх станцыях сталічнага метрапалітэна дзейнічаюць і спецыяльныя зоны дагляду. Яны абсталяваныя рэнтгенаграфічнымі сканерамі, металадэтэктарамі, сістэмамі аўдыёфікацыі і відэаназірання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі