У мінскім метро спыняецца продаж SMS-квіткоў на праезд

У мінскім метро спыняецца продаж SMS-квіткоў на праезд

З 1 верасня ў Мінскім метрапалітэне спыняецца продаж SMS-квіткоў на праезд. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу сталічнага метрапалітэна.

Адмена SMS-квіткоў робіцца з ініцыятывы аператара сотавай сувязі. 

SMS-продаж квіткоў быў уведзены 6 лютага 2014 года. Абанентам тэлекампаніі life:) было дастаткова даслаць SMS-паведамленне на адпаведны нумар, каб прайсці праз турнікет метро. Кошт SMS быў роўны аднаму жэтону на метро. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі