У мінскім ГУМе агаліліся хлопец і дзяўчына

У мінскім ГУМе агаліліся хлопец і дзяўчына

У Цэнтральнае РУУС Мінска звярнулася адміністрацыя сталічнага ГУМА. Яны папрасілі высветліць невядомых маладых людзей, якія раздзеліся ў краме ў прысутнасці наведвальнікаў і работнікаў цэнтра.

Як паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі, інцыдэнт адбыўся ў дзённы час. У краму зайшлі хлопец і дзяўчына, якім на выгляд было 25 гадоў. У гандлёвай зале дзяўчына стала здымаць з сябе адзенне, потым у сподняй бялізне падышла да касы, дзе пачала апранацца. Хлопец, які быў з ёй, у гэты час трымаў яе адзенне ў руках.

Потым маладыя людзі падняліся на адзін паверх. Там малады чалавек зняў сваё адзенне і надзеў жаночы халат. Потым ён прадэманстраваў работніцы цэнтра адсутнасць адзення на сабе.

Міліцыя просіць тых, хто ведае гэтых маладых людзей, паведаміць у Цэнтральнае РУУС Мінска асабіста альбо па тэлефонах: 8-029-263-74-29 (оперупаўнаважаны Аляксандр Віктаровіч), 288-81-13, 288-02-02 (дзяжурная частка) ці 102.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі