У мінскім цырку з пяціметровай вышыні сарвалася акрабатка

У мінскім цырку з пяціметровай вышыні сарвалася акрабатка

На дзённым прадстаўленні ў мінскім цырку 27 верасня адбылося надзвычайнае здарэнне. Выконваючы трук, акрабатка звалілася ўніз з вышыні каля 5 метраў. Як піша партал tut.by, дзяўчына стаяла на адным краі гушкалкі, а на другі скакаў мужчына. Дзяўчына, узляцеўшы ўверх, мусіла прызямліцца ў крэсла на высокім шасце. Акрабатка трапіла ў крэсла, але штосьці зламалася ў апоры, і дзяўчына паляцела ўніз.

На вачах публікі дзяўчыну без прытомнасці панеслі з арэны.

Адміністрацыя Белдзяржцырка паведаміла ў афіцыйнай групе ў сацсетцы "Вконтакте", што дзяўчына ўжо ідзе на папраўку: "У Насці ўшыбы і лёгкае страсенне мозгу. Ад шпіталізацыі адмовілася, зараз знаходзіцца дома".

У цырку ўдакладняюць, што сур'ёзных траўмаў акрабатка не атрымала.

Фота: gandliar.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі