У мінскіх універмагах да канца траўня будуць праходзіць дні зніжак

Да канца траўня ў сталічных універмагах будуць праходзіць дні зніжак на ўсе нехарчовыя тавары, паведамляе Галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынку Мінгарвыканкама. У гандлёвых цэнтрах УП "Кірмаш" тры дні (13, 20, 27 траўня) будзе дзейнічаць зніжка 15%. У ЦУМе зніжка 17% — 21 траўня. У гандлёвым доме "На Нямізе" 22, 23, 24 траўня нехарчовыя тавары патаннеюць на 17%.

Універмаг "Беларусь" прадаставіць зніжку 15% на працягу трох дзён — 14, 21 і 27 траўня. Апошнім днём зніжак будзе 28 траўня, калі ў ГУМе тавары патаннеюць на 15%, паведамляе агенцтва "Мінск-навіны".

Фота: minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі