У мінскай лякарні засталіся толькі двое пацярпелых пінчукоў

Адзін з траіх пацярпелых ад выбуху на "Пінскдрэве" быў выпісаны 9 лістапада. Двое астатніх пацярпелых застаюцца ў апёкавым аддзяленні Мінскай лякарні хуткай дапамогі.
Як паведаміў у гутарцы з Еўрарадыё намеснік галоўнага лекара Ігар Грыгор’еў, стан пінчукоў паляпшаецца, але пакуль рана казаць пра выпіску:

Грыгор’еў: "Адна асоба была ўжо выпісана. Стан двух іншых чалавек паляпшаецца. Але ў іх такія апёкі, пры якіх патрабуецца пластыка скуры, касметычныя аперацыі. Таму ім патрэбна яшчэ лячэнне".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі