У Мінск зноў едзе Стынг!

27 чэрвеня ў “Мінск-Арэне” зноў выступіць Стынг! Сусветны тур спевака “Symphonicity” прадоўжаны, і Мінск другі раз уключаны ў яго гастрольны графік. Падчас канцэрта Стынг мае выканаць свае лепшыя песні ў суправаджэнні сімфанічнага аркестра.

Нагадаем, 18 верасня 2010 года Стынг ужо даў аншлагавы канцэрт у “Мінск-Арэне” уз праграмай “Symphonicity”. Квіткі на “новы” канцэрт з’явяцца ў хуткім часе на сайтах ticketpro.by і kvitki.by і ў касах горада.

Фота: Tarantino

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі