Вы тут

У Мінск зноў едуць 30 Seconds To Mars і Bring Me The Horizon

Джарэд Лета. Фота прадстаўленае арганізатарамі канцэрта ў Мінску

14 і 15 ліпеня ў сталічнай "Чыжоўка-Арэне" адбудуцца два вялікія рок-канцэрты. Спачатку там выступяць брытанцы Bring Me The Horizon, а затым Амерыканцы Thirty Seconds To Mars. Абодва калектывы ужо наведвалі Мінск з аншлагамі.

Bring Me The Horizon прывязуць у Мінск свой шосты альбом "Amo", які выйдзе ў студзені 2019 года, і, мяркуючы па першых двух сінглах ( "Mantra" і "Wonderful Life") будзе не менш паспяховым, чым яго папярэднікі.

Thirty Seconds To Mars у Беларусь прыедуць з лепшымі песнямі і апошнім альбомам "America", які Джарэд Лета абкатаў аўтастопам па ўсёй Амерыцы.

Квіткі на канцэрты ўжо ў продажы. Квіткі на канцэрт Bring Me The Horizon: сядзячыя — ад 67 руб, танцпол — 67 руб, фан-зона — 97 руб... (без камісіі). Кошт квіткоў на Thirty Seconds To Mars вышэйшая: з месцамі — ад 80 руб, танцпол — 107 руб, фан-зона — 137 руб. (без камісіі). Продаж на сайце арганізатара Chg.by і ў сістэме Ticketpro.by. Інфалінія (029) 389 86 16.