У Мінск даставілі мошчы святога апостала Лукі

У Мінск з Калмыкіі самалётам 8 ліпеня былі дастаўленыя мошчы святога апостала і евангеліста Лукі.  Адна з найвялікшых святыняў праваслаўнага свету на працягу месяца падарожнічала па Расіі і Украіне. Для сустрэчы каўчэга з мошчамі ў Нацыянальны аэрапорт “Мінск” прыязджаў мітрапаліт Філарэт.

У Беларусі мошчы (а гэта частка галавы апостала) будуць знаходзіцца амаль чатыры дні. Увесь гэты час да іх будзе адкрыты вольны доступ у храме святой Ефрасінні Полацкай на праспекце Прытыцкага ў беларускай сталіцы.

Раніцай 12 ліпеня каўчэг будзе адпраўлены самалётам у Грэцыю, дзе ён і захоўваецца на гары Афон.

Нагадаем, што летась у Беларусь прывозілі каўчэг з дзясніцай Яна Хрысціцеля. За некалькі дзён перад святыняй укленчылі каля 25 тысяч вернікаў.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі