Вы тут

У метро ў Мінску запусцілі хуткасны інтэрнэт і мабільную сувязь

sb.by

Хуткасны інтэрнэт і мабільную сувязь запусцілі ў мінскім метро. Абаненты МТС могуць карыстацца новаўвядзеннем на васьмі станцыях. Па Маскоўскай лініі гэта станцыі "Пятроўшчына", "Міхалова", "Грушаўка". Да сеткі паступова падключаюць і Магілёўскую лінію падземкі. Інтэрнэт даступны і ў перагонах паміж станцыямі "Магілёўская", "Аўтазаводская", "Партызанская", "Трактарны завод", "Пралетарская", інфармуе "Беларусь сегодня".

У канцы красавіка таксама і velcom / A1 запусціў паэтапнае ўключэнне мабільнай сувязі ў тунэлях Маскоўскай лініі. Абаненты аператара ў хуткім часе змогуць карыстацца інтэрнэтам ад станцыі метро "Пятроўшчына" да "Кастрычніцкай".