У Маскве зноў чулі выбухі

Дым у небе ў Новай Маскве / фота з сацсетак
Дым у небе ў Новай Маскве / фота з сацсетак

У Новай Маскве (гэта тэрыторыі, далучаныя да сталіцы РФ у 2012 годзе) раніцай чулі выбухі, паведамляюць расейскія СМІ. Па словах мясцовых жыхароў, спачатку прагучаў глухі, а праз некалькі хвілін — больш магутны. Пазней мэр Масквы Сяргей Сабянін распавёў, што ў Новай Маскве і Маскоўскай вобласці былі збітыя некалькі беспілотнікаў.

Сабянін таксама адзначыў, што ў мэтах бяспекі частку рэйсаў з аэрапорта Унукава часова перанакіравалі ў іншыя аэрапорты. У 08:00 раніцы абмежаванні на палёты ў раёне аэрапорта Унукава знялі. Ахвяраў і пацярпелых, па словах маскоўскіх уладаў, няма.

Нагадаем, 24 лютага 2022 года Расія напала на Украіну. Украінскія гарады ледзь не кожную ноч пакутуюць ад налётаў іранскіх дронаў-камікадзэ, якія запускаюць расіяне. Чарговы ўдар быў нанесены сёння ноччу, гаворыцца ў зводцы Генштаба УСУ. Яго наступствы ўдакладняюцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі