У Маскве затрымалі галоўнага рэдактара "Новай газеты"
![Сяргей Сакалоў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-02/sakalou-2902.jpg.webp?itok=m8Ee5lsg)
Сяргей Сакалоў / novayagazeta.eu
У Маскве затрымалі галоўнага рэдактара "Новай газеты" Сяргея Сакалова, піша выданне. На яго склалі адміністрацыйны пратакол аб "дыскрэдытацыі расійскага войска".
Справа датычыць адной з публікацый "Новой газеты". Журналісту пагражае штраф у 50 тысяч расійскіх рублёў.
Пазней стала вядома, што яго аштрафавалі на 30 тысяч расійскіх рублёў.
Сяргей Сакалоў стаў галоўным рэдактарам "Новой газеты" ў лістападзе 2023 года. За ягоную кандыдатуру прагаласавалі 79 з 84 супрацоўнікаў рэдакцыі, пяцёра ўстрымаліся. На гэтай пасадзе ён замяніў лаўрэата Нобелеўскай прэміі міра Дзмітрыя Муратава, які часова сышоў у адстаўку, каб аспрэчыць статус "замежнага агента".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.