У Маскве затрымалі Аляксея Навальнага

У Маскве затрымалі Аляксея Навальнага

У Маскве паліцыя затрымала апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага. Пра гэта ў Твітары напісала яго жонка Юлія

У акаўнце апазіцыянера з'явіўся запіс: "Прывітанне. Гэта Юля Навальная. Усіх са святам. Аляксея затрымалі ў пад'ездзе дома. Ён прасіў перадаць, што планы не мяняюцца: Цвярская". 

Напярэдадні ўлады Масквы дазволілі акцыю апазіцыі на праспекце Сахарава. На вуліцы Цвярской запланаваная праўладная акцыя.

Аднак падрадчыкі не захацелі дапамагаць з усталяваннем сцэны і гуку на акцыі апазіцыі, таму Навальны прапанаваў усім ісці на Цвярскую. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі