У Маскве раздавалі ўлёткі са зваротам да беларускіх чыноўнікаў

У Маскве каля беларускай амбасады прайшоў пікет, прымеркаваны да Дня Салідарнасці з ахвярамі рэпрэсій у Беларусі.  У акцыі ўзялі ўдзел 6 чалавек. Гэта былі актывісты моладзевага руху «Оборона», сябры арганізацыі «Свободные радикалы» і адзін маскоўскі беларус.

Юнакі трымалі ў руках сцягі Еўрасаюза і бел-чырвона-белы сцяг, а таксама партрэты зніклых беларускіх апазіцыйных палітыкаў і журналіста Змітра Завадскага.

Удзельнікі пікета раздавалі мінакам улёткі, у якіх патрабавалі ад уладаў Беларусі правесці аб’ектыўнае расследаванне па фактах знікнення і гібелі вядомых людзей.

Ва ўлётках таксама змешчаны зварот да беларускіх чыноўнікаў нічога не баяцца, калі яны не вінаватыя ў знікненнях, паведамляе сайт Каспаров.Ru.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі