Вы тут

У Маскве праходзіць апазіцыйны мітынг "Адпускай"

novayagazeta.ru

У Маскве праходзіць мітынг расійскай апазіцыі пад лозунгам "Адпускай". Як паведамляе "Новая газета", на праспект Сахарава прыйшло не меней за 18 тысяч чалавек.

Арганізатарам акцыі выступае Лібертыянская партыя. Удзельнікі мітынгу выступаюць за спыненне крымінальнай справы, заведзенай пасля летніх пратэстаў, а таксама падтрымліваюць тых, хто зведаў пераслед за сваю грамадзянскую і палітычную дзейнасць.

На акцыю прыйшлі палітык Аляксей Навальны, а таксама былыя фігуранты "справы 27 ліпеня" Данііл Конан, Уладзіслаў Барабанаў, Аляксей Міняйла і актор Аляксандр Паль.

Па справе аб масавых беспарадкаў, распачатай у ліпені, застаюцца пад следствам або ўжо асуджаныя 17 чалавек.