У маскоўскім метро сутыкнуліся два цягнікі

На месцы здарэння

На месцы здарэння / @shot_shot

У маскоўскім метро сутыкнуліся два цягнікі. Гэта адбылася на станцыі "Пячатнікі": у момант, калі адзін з саставаў рыхтаваўся адпраўляцца са станцыі, у яго ўрэзаўся другі. Мясцовыя рэсурсы пішуць, што было невялікае задымленне.

Пасажыраў эвакуявалі. Першапачаткова паведамлялася пра двух пацярпелых. Але пазней мэр Масквы Сяргей Сабянін заявіў, што траўму атрымаў толькі машыніст цягніка. Ім займаюцца медыкі. Сярод пасажыраў, паводле маскоўскага мэра, "сур'ёзна пацярпелых няма".

Ён таксама расказаў падрабязнасці здарэння. Паводле яго слоў, "адбыўся накат цягніка без пасажыраў, які пераганяўся ў дэпо, на састаў, які стаіць на станцыі". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі