У маскоўскім метро адкрыюць помнік бяздомным жывёлам

Помнік бяздомным жывёлам адкрыюць у маскоўскім метро. Сродкі на яго збіралі прыватныя асобы і арганізацыі. Цырымонія адбудзецца 17 лютага ў вестыбюлі станцыі «Мендзелееўская». Гэтае месца абралі невыпадкова. Менавіта каля гэтай станцыі быў забіты сабака па мянушцы Хлопчык.

Ідэю ўстаноўкі скульптуры ўхваліла кіраўніцтва маскоўскай падземкі, паведамляе радыёстанцыя «Эхо Москвы».