У Маладзечне п’яная маці пакінула сваю маленькую дачку на вуліцы

У Маладзечне п’яная маці пакінула сваю маленькую дачку на вуліцы

У Маладзечне п’яная маці пакінула сваю маленькую дачку на вуліцы. У пясочніцы яе знайшоў міліцыянер. Як інфармуе афіцыйны прадстаўнік УУС Мінаблвыканкама Аляксандр Марчанка, перад гэтым у міліцыю было тэлефанаванне, відавочца паведаміў пра п’яную жанчыну з дзіцёнкам, якіх бачылі на вуліцы Валынца. Калі ж праваахоўнік з’явіўся, жанчына знаходзілася ўжо ў іншым месцы. Дзіця тэрмінова адвезлі для абследавання ў бальніцу, цяпер дзяўчынка, якой 1 год і 2 месяцы, знаходзіцца ва ўстанове аховы здароўя. Яе наведвае бабуля. А вось маці могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў.

У адносінах жанчыны, якая пакінула на вуліцы сваё дзіця, склалі адміністрацыйны пратакол за з’яўленне ў грамадскім месцы ў стане ап’янення. Сабраныя матэрыялы, якія разгледзіць камісія па справах непаўналетніх. Маці дзяўчынкі на дадзены момант змешчана ў рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі