У Маладзечне абрынулася сцяна, пад заваламі апынулася жанчына (фота)
У Маладзечне на вуліцы Драздовіча абрынулася падпорная сцяна тратуарнай дарожкі. Як інфармуе прэс-служба МНС, здарэнне адбылося каля 13-й гадзіны ў нядзелю, 27 верасня. Ратавальнікам паведамілі, што пад заваламі апынулася 28-гадовая жанчына. Высветлілася, што яна пацярпела ад падаючых кавалкаў сцяны.
Яе завезлі ў бальніцу. Нягледзячы на атрыманыя траўмы, жанчына ад шпіталізацыі адмовілася.
Мяркуецца, што сцяна абрынулася ў выніку набракання грунту з-за моцных ападкаў.
Фота: МНС