У Магнітагорску закончылі разбор завалаў, знойдзеныя целы 39 загінулых
МНС Расіі завяршыла пошукава-выратавальную аперацыю ў Магнітагорску, дзе 31 снежня 2018-га пры выбуху бытавога газу абрынуўся пад'езд 10-павярховага жылога дома. Падчас разбору завалаў знойдзеныя целы 39 загінулых. МНС гарантуе, што пад абломкамі будынка больш няма людзей, інфармуе ria.ru. Сярод загінулых — 95-гадовая ўраджэнка Беларусі Вольга Анісімава.
На сённяшні дзень апазнаныя целы 6 дзяцей, 12 мужчын і 20 жанчын. Засталося апазнаць яшчэ адну жанчыну.
Больш важных і цікавых навінаў у праграме Еўразум за 03.01