У Магілёве збіраюцца прадаць... бомбасховішча (фота)

Магілёўскі гарвыканкам выставіць на продаж бомбасховішча. Гэты таямнічы аб'ект знаходзіцца ў раёне вуліцы Кулібіна і даўно не выкарыстоўваецца. Побач —  ліцэй машынабудавання № 227, жылыя будынкі, футбольнае поле і лес.

Як паведаміла "Радыё Магілёў", на нарадзе ў гарвыканкаме паведамілі, што два прадпрымальнікі ўжо зацікавіліся бомбасховішчам, а дакладней — зямельным участкам, дзе яно знаходзіцца. На тэрыторыі плануецца пабудаваць аб’екты для развіцця бізнэсу. Што будзе непасрэдна з бомбасховішчам — невядома.

Пакуль месца, пад якім хаваецца падземны аб'ект, мясцовыя жыхары выкарыстоўваюць для выгулу сабак.

Як можна меркаваць, бомбасховішча было пабудавана ў часы "халоднай вайны", яно займае даволі вялікую плошчу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі