У Магілёве пад коламі аўтамабіля загінуў 10-гадовы школьнік
![На месцы трагічнага здарэння](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-01/12_1.jpg.webp?itok=Z_ATnPZw)
На месцы трагічнага здарэння / t.me/uvdmogilev/
У Магілёве пад коламі аўтамабіля загінуў 10-гадовы школьнік. Хлопчык вяртаўся са школы дадому і пераходзіў праезную частку дарогі па пешаходным пераходзе.
Як паведамляе магілёўская міліцыя, трагічнае здарэнне адбылося ў сераду каля 18:50 на скрыжаванні вуліц Крупскай і Грышына. Аўтамабілем Acura кіраваў 61-гадовы мужчына. На месцы працавала следча-аператыўная група.
Следчы камітэт удакладняе, што "на момант здарэння светлафорны аб'ект не працаваў", а аўтамабіль збіў хлопчыка, калі той амаль перайшоў дарогу. У дачыненні кіроўцы распачалі крымінальную справу, артыкул — "парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека".
![У Магілёве пад коламі аўтамабіля загінуў 10-гадовы школьнік](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/14_28.jpg.webp?itok=n3hfnrDL)
![У Магілёве пад коламі аўтамабіля загінуў 10-гадовы школьнік](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/13_30.jpg.webp?itok=uL8CcTr8)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.