У Магілёве нарадзіўся 370-тысячны жыхар горада

У Магілёве нарадзіўся 370- тысячны жыхар горада. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме. Бацькі дзяўчынкі назвалі дачку Веранікай. Гэта ўжо другое дзіця ў сям'і. Першаму сыну 12 гадоў. Згодна з рашэннем гарвыканкаму бацькі атрымаюць прэмію ў памеры 1000 базавых велічынь (31 мільён рублёў). Акрамя таго, ад удзельнікаў міжнароднага фэсту "Свет мёду і здароўя", які праходзіць у гэтыя дні ў Магілёве, ім падораць 100-кілаграмовую бочку мёда.

Плануецца, што 15 лістапада ў гарадскім ЗАГСе з нагоды нараджэння 370-тысячнага жыхара Магілёва пройдзе ўрачыстая рэгістрацыя дзіцяці з удзелам кіраўніцтва і грамадскасці абласнога цэнтра.

“Інтэрфакс”