У Магілёве хочуць парамантаваць вуліцы за кошт прадпрымальнікаў

Па словах прадпрымальнікаў, чыноўнікі гарвыканкама ходзяць па павільёнах і прапануюць кожнаму з іх заключыць дамову на "добраахвотны" перавод грошай. Гаворка вядзецца пра 270 тысяч рублёў за кожны метр плошчы, якую займаюць іх гандлёвыя аб’екты на рынку.

Па падліках прадпрымальнікаў, на рамонт прылеглых вуліц у сярэднім яны мусяць “ахвяраваць” ад 5 да 30 мільёнаў рублёў кожны.

Калі ўлічыць, што на рынку працуе каля 400 гандлёвых кропак, то агульная сума такога “ахвяравання” мусіць скласці не менш за 400 тысяч долараў. Прадпрымальнікі абураныя і адзначаюць, што такія паборы могуць стаць непад'ёмнымі для некаторых гандляроў. Зараз яны праводзяць кансультацыі наконт таго, як рэагаваць на чарговую ініцыятыву чыноўнікаў. 

Фота — caricatura.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі