У Магілёве Барысу Батуру на развітанне падаравалі букет кветак

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Барыс Батура развітаўся з работнікамі Магілёўскага аблвыканкаму. Былы кіраўнік Магілёўшчыны атрымаў на развітанне букет кветак і ганаровую грамату. Па словах начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы Валерыя Ільянкова, адмысловага сходу для развітання з абласным кіраўніком у выканкаме не склікалі — абышліся традыцыйнай планавай планёркай. На ёй прысутнічалі ўсе службы аблвыканкаму.

Ільянкоў: На гэтай пашыранай планёрцы Барыс Васільевіч развітаўся. Яму была першым намеснікам старшыні аблвыканкаму ўручаная ганаровая грамата — нашая найвышэйшай ўзнагарода і букет кветак. На гэтым усё развітанне і скончылася — літаральна 20-хвіліннае або 15-хвіліннае (я час не засякаў). Вельмі цёплае развітанне было...

Сам Батура падчас развітання з былымі сваімі супрацоўнікамі выказаў пажаданне, каб Магілёў стаў найлепшым горадам Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі