Вы тут

У Лукашэнкі могуць адабраць этап Кубка свету па біятлоне

Спартовы комплекс у Раўбічах / www.pressball.by

Міжнародны саюз біятланістаў змяніў статус этапу Кубка свету, які павінен прайсці ў Беларусі ў 2022 годзе, статус "не пацверджана". Гэта зроблена "сыходзячы з цяперашняй сітуацыі ў Беларусі і перспектыў на дадзены момант".

Канчатковае рашэнне па ЭКМ у Беларусі павінна быць прынятае не пазней за верасень. Старты былі запланаваныя на пачатак сакавіка 2022 года. Спаборніцтвы мусіў прыняць спарткомплекс ў Раўбічах.

Раней Міжнародная федэрацыя хакея (IIHF) і Міжнародны саюз сучаснага пяціборства (UIPM) прынялі рашэнні перанесці свае чэмпіянаты свету з Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.