У Лондане паўторна арыштавалі італьянскага мафіоза

Цяпер яго зноў затрымалі ў яго доме ў прыгарадзе брытанскай сталіцы паводле новага еўрапейскага ордэра на арышт, які паступіў з Італіі ў пятніцу, інфармуе ВВС.



Згодна з гэтым ордэрам, Ранкадорэ павінен адбыць сямігадовы турэмны тэрмін на Сіцыліі.



Італьянец жыве ў Лондане пад чужым іменем ужо 20 гадоў. На Сіцыліі яго завочна асудзілі за сувязь з мафіяй у 1999 годзе.



У сакавіку Ранкадорэ, якога італьянская паліцыя шукае з 1994 года, выйграў суд супраць экстрадыцыі. Згодна з рашэннем суда, у перапоўненых італьянскіх турмах могуць быць парушаныя правы мафіёза.



Пракуратура мела намер абскардзіць гэтае рашэнне, аднак не паспела своечасова падрыхтаваць апеляцыйную скаргу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі