У Лондане адкрылі мемарыял у гонар Майкла Джэксана

У лонданскім тэатры Lyric будзе адкрыты мемарыял у памяць аб Майкле Джэксане.  24 чэрвеня, праз год са дня смерці легендарнага музыкі, памятную дошку ўсталююць у фае тэатра, які стаў месцам "паломніцтва" для прыхільнікаў Джэксана. Пра гэта паведамляе Бі-бі-сі.

Менавіта ў Lyrics у лонданскім раёне Саха ідзе мюзікл "Thriller Live" пра жыццё і творчасць "караля поп-музыкі", а пасля яго раптоўнай смерці ў чэрвені 2009 году прыхільнікі прыносяць сюды кветкі, свечкі, выразкі з часопісаў і фатаграфіі артыста.

Памятная дошка стане першым пастаянным мемарыялам Джэксану, які з'явіцца ў Лондане.

Фота: monster-dom.blogspot.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі