У Лондане адчыніцца фотавыстава Лінды Макартні

Выстава, прымеркаваная да ўгодкаў смерці першай жонкі Пола Макартні, пройдзе ў галерэі Джэймса Хаймана ў раёне Мэйфэйр з 24 красавіка па 7 чэрвеня.

Лінда Макартн прафесійна займалася фатаграфіяй. На яе рахунку здымкі такіх рок-музыкаў, як Боб Дылан, Джымі Хендрыкс, Джым Морысан, Джэніс Джоплін, Мік Джагер і іншыя.

У выставу ўвойдуць рэдкія фотаздымкі з сямейнага архіва Макартні.

Пол Макартні займаўся арганізацыяй выставы тры гады.

«Усе гэтыя фотаздымкі не толькі ілюструюць неверагодны артыстычны талент Лінды, але і паказваюць, як моцна яна была звязаная з культурным працэсам тых гадоў і не баялася мастацкіх выклікаў або адважных аб'ектаў для здымак», — каментуе экспазыцыю выставы Пол Макартні.


Фота: www.beatles.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі