Вы тут

У Літве прайшла тэрміновая сустрэча лідараў дэмакратычных сіл Беларусі

Падчас сустрэчы. На пярэднім плане — Латушка, Ціханоўская і Цапкала / @tsikhanouskaya

25 траўня ў Літве прайшла тэрміновая сустрэча лідараў дэмакратычных сіл Беларусі. На ёй былі прадстаўлены Офіс Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйная рада, Народнае антыкрызіснае ўпраўленне Паўла Латушкі, штаб Валерыя Цапкалы і іншыя структуры.

Як паведамляе прэс-служба Ціханоўскай, падчас сустрэчы былі абмеркаваны "далейшыя сумесныя крокі па рэагаванні на беспрэцэдэнтную сітуацыю, створаную Лукашэнкам". Таксама гаворка ішла пра "карэкціроўку стратэгіі выхаду Беларусі з глыбокага крызісу".

Пасля скандалу з пасадкай у Мінску пасажырскага самалёта Ryanair і затрыманнем журналіста Рамана Пратасевіча і яго сяброўкі Сафіі Сапега ЕС рыхтуе супраць уладаў Беларусі новыя санкцыі, больш жорсткія, чым планавалася раней.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.