Вы тут

У Літве прапануюць вылучыць больш сродкаў для абароны беларускіх уцекачоў

Акцыя салідарнасці ў Вільні

Літоўскія чыноўнікі прапанавалі вылучыць больш сродкаў з дзяржаўнага бюджэту для абароны беларускіх палітыкаў і ўцекачоў, якія пражываюць у Літве. 

Таксама чыноўнікі папрасілі апазіцыйных актывістаў устрымацца ад размяшчэння асабістай інфармацыі ў сацыяльных сетках дзеля іх бяспекі.

Польшча, у якой пражывае шмат беларускіх актывістаў, таксама просіць іх быць асцярожнымі. Па словах намесніка міністра замежных спраў Паўла Яблонскага, "мы не ведаем, на што здольны рэжым".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.