У Літве хочуць зрабіць больш жорсткімі правілы выдачы віз і ВНЖ

Літва ўзмацняе правілы ўезду для замежнікаў / pixabay.com
Літва ўзмацняе правілы ўезду для замежнікаў / pixabay.com

У Літве плануецца зрабіць больш жорсткім парадак выдачы віз і відаў на жыхарства замежнікам. Адпаведныя дакументы падрыхтавала Міністэрства ўнутраных спраў краіны, як паведамляецца на яго сайце.

МУС Літвы спадзяецца такім чынам прадухіліць прыезд грамадзян тых дзяржаў, якія з'яўляюцца для Літвы варожымі ці могуць ўяўляць пагрозу нацыянальнай бяспецы і грамадскаму парадку.

Мяркуецца, што замежнікі, якія падаюць дакументы на атрыманне візы, ВНЖ або афармляюць картку чальца сям'і грамадзяніна краіны ЕС, павінны будуць даць дадатковую інфармацыю ці дакументы. Зыходзячы з гэтага будзе прымацца рашэнне пра допуск ці нядопуск канкрэтнага чалавека.

"Узмацненне жорсткасці прававога рэгулявання ў дачыненні да іміграцыйных працэдур і працэдур прадастаўлення грамадзянства неабходна для аховы дзяржаўных інтарэсаў і абароны ад асоб, якія могуць пагражаць нацыянальнай бяспецы", — кажа міністр унутраных спраў Агне Білатайце.

Пры гэтым ведамства не ўдакладняе, якія менавіта дакументы і якую інфармацыю плануецца запытваць.

Таксама Білатайтэ падтрымала ініцыятыву Украіны наконт складання агульнага спісу ЕС па непажаданых асобах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі