У Літве каля беларускай мяжы ўсталявалі банер "План Перамога"
![У Літве каля беларускай мяжы ўсталявалі банер "План Перамога"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/pieramoha.jpg.webp?itok=l94SfNF3)
У Літве каля беларускай мяжы ўсталявалі банер "План Перамога". На ім заклік да беларусаў далучацца да яго.
Банер усталяваны беларусамі Вільні ў пратэсным намётавым лагеры каля памежнага пераходу ў Мядзінінкай. Яго бачаць кіроўцы аўтамабіляў, якія праязджаюць беларуска-літоўскую мяжу.
"План Перамога" створаны беларускімі сілавікамі, якія звольніліся пасля падзей жніўня 2020-га і з'ехалі за мяжу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.