У ліпені ў васьмі цягніках мінскага метро пусцяць “бягучы радок”

У ліпені ў васьмі цягніках мінскага метро пусцяць “бягучы радок”

У ліпені гэтага года ў васьмі саставах Мінскага метрапалітэна з’явіцца “бягучы радок” — святладыёднае інфармацыйнае табло. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу сталічнага метро, на сёння “бягучы радок” працуе ў шасці саставах першай лініі і ў двух саставах другой. У пачатку ліпеня такія табло з’явяцца яшчэ ў васьмі саставах, а да канца года — у 24.

Табло “бягучы радок” распрацаванае і вырабленае на прадпрыемстве “Інтэграл”. Яно дублюе ўсе паведамленні вагоннага маўленчага інфарматара. Такая прылада асабліва важная для людзей з аслабленым слыхам.

На сёння на дзвюх лініях мінскага метро курсіруюць 72 саставы цягнікоў. За мінулы год паслугамі падземкі скарысталіся 305 мільёнаў пасажыраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі