У Лідзе адкрылася інклюзіўная веладарожка — першая ў Беларусі

Інклюзіўная веладарожка ў Лідзе / Сяргей Гапон для ПРААН у Беларусі
Інклюзіўная веладарожка ў Лідзе / Сяргей Гапон для ПРААН у Беларусі

У чацвер, 12 верасня 2019 года, у Лідзе афіцыйна адкрылася першая ў Беларусі інклюзіўная веладарожка. Яе працягласць — каля 10 км, і яна даступная для веласіпедыстаў усіх узростаў і фізічных магчымасцей.

Інклюзіўная веладарожка праходзіць праз асноўныя славутасці Ліды. Яна разлічана як на традыцыйныя ровары, так і на мадэлі з ручным кіраваннем і электрычныя прыстаўкі да інвалідных калясак. На некаторых участках таксама можна катацца на самакатах, роліках і ролерных лыжах. Па ўсім шляху абсталяваны велапаркоўкі. А яшчэ тут ёсць дзве воркаут-пляцоўкі, на якіх могуць займацца і людзі з інваліднасцю.

Веладарожка пабудавана ў рамках праанаўскага праекта БЕЛМЕД, дафінансаванага МЗС Польшчы ў рамках праграмы польскага супрацоўніцтва. Ініцыятыва абышлася ў 236 127 долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube- канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі