Вы тут

У Лідскім раёне згарэў аўтобус, які перавозіў рабочых з ЛПП

Фота: 0154.by

Пад Лідай згарэў аўтобус, які перавозіў рабочых з піларамы. Як паведамляе рэсурс 0154.by, здарэнне адбылося ўвечары 12 траўня на аўтатрасе Мінск —  Гродна, прыкладна ў 4 км ад Слонімскай развязкі. Кіроўца патлумачыў, што падчас руху пачалі мільгацець лямпачкі. Ён заўважыў узгаранне пад шчытком прыбораў і спрабаваў самастойна збіць полымя з дапамогай вогнетушыльнік, аднак не даў рады.

Аўтобус МАЗ згарэў цалкам. Ніхто з 30 пасажыраў, якія знаходзіліся ў салоне, не пацярпеў.

Транспартны сродак належыць адной з будаўнічых фірмаў Ліды. На ім везлі рабочых, якія праходзяць рэабілітацыю ў ЛПП пад Наваградкам —  людзі ехалі з працы на пілараме назад у прафілакторый.

Згарэлы аўтобус быў 2011 года выпуску, яго прабег склаў 56 тысяч кіламетраў. Па ўсёй Беларусі згарэла ўжо 14 аўтобусаў такой самай маркі і камплектацыі. Прычыны інцыдэнту высвятляюцца.