У Лельчыцах дзяцей кармілі пратэрмінаваным мясам

Як паведамляе БелаПАН, з цэха паўфабрыкатаў райпо пратэрмінаваныя мясныя прадукты пастаўляліся ва ўстановы адукацыі сістэматычна. Гэтымі прадуктамі кармілі дзяцей у школах і дашкольных установах.



Так, са студзеня па кастрычнік 2012 года было адгружана 4,5 тоны пратэрмінаваных мясных паўфабрыкатаў і катлетнага мяса больш як на 250 мільёнаў рублёў. У студзені—лютым 2013 года пастаўкі пратэрмінаванага мяса склалі 0,4 тоны амаль на 26 мільёнаў рублёў.



Акрамя таго, выяўленыя і іншыя парушэнні. Камітэт дзяржкантролю Гомельскай вобласці за гэтыя і іншыя парушэнні прыцягнуў да адміністрацыйнай адказнасці 16 службовых асоб райпо.



Фота — vetka.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі