У краіне падвысілася нараджальнасць

У Беларусі працягваецца рост нараджальнасці. За студзень-люты сёлета нарадзілася 17 тыс. 527 дзяцей - на 11% болей, чым летась. Пра гэта паведаміла прадстаўніца Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Тацяна Шэметавец. Набольш нараджэнняў было ў Гродзенскай вобласці (на 16,2% болей, чым летась). На другім месцы Мінск (на 15,9 %). Найменш людзей нарадзілася на Гомельшчыне (6,7%).

Тацяна Шэметавец паведаміла, што у горадзе прырост нараджальнасці склаў 13,7%, а ў вёсках - толькі 3,7%. Паводле статыстыкі, 1 сакавіка 2008 г. у Беларусі жыло 9 млн. 684,2 тыс. чалавек. Міністэрства працы і сацыяльнай абароны не паведаміла, ці пераважае нараджальнасьць над смяротнасцю.

БЕЛТА