У Кобрынскім раёне здзейсніла суіцыд 10-класніца

У Кобрынскім раёне здзейсніла суіцыд 10-класніца

У Кобрынскім раёне ў пятлі знайшлі цела 10-класніцы. Паводле адной з версій, 16-гадовая дзяўчына здзейсніла суіцыд, паведамляе партал tut.by.

Перад трагедыяй паміж дзяўчынай і яе маці адбыўся слоўны канфлікт. Цела дачкі жанчына знайшла ўвечары ў хляве.

Для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці прызначылі судова-медыцынскую экспертызу. Следчыя апыталі сваякоў і знаёмых школьніцы, перагледзелі яе асабістыя рэчы.

Дарэчы, у сярэдняй школе, дзе вучылася дзяўчынка, яе характарызуюць выключна са станоўчага боку. Яна добра вучылася, не мела праблемаў з вучобай або паводзінамі. Вёску, дзе адбылася трагедыя, не называюць.

Здымак з архіву.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі