У клубным рэйтынгу УЕФА БАТЭ падняўся на 57-е месца

У клубным рэйтынгу УЕФА БАТЭ падняўся на 57-е месца

1 кастрычніка УЕФА абнавіў рэйтынг для клубных еўрапейскіх турніраў. У першай дзясятцы зменаў не адбылося, адзначае "Прессбол": першае месца па-ранейшаму займае іспанскі "Рэал", на другім знаходзіцца "Баварыя", а на трэцім — "Барселона".

Найлепшы з беларускіх футбольных клубаў, барысаўскі БАТЭ, падняўся ў рэйтынгу на шэсць пазіцыяў і апынуўся на 57-м месца.

Мінскае "Дынама" знаходзіцца напрыканцы другой сотні — на 189-м радку, Салігорскі "Шахцёр" — на 197-м. Клуб "Мінск" займае 241-ю пазіцыю, "Гомель" — 242-ю, "Нёман" — 292-ю, "Нафтан" — 293-ю, "Тарпеда"-БелАЗ — 300-ю.

Фота: fcbate.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі