У Кішынёве праходзіць масавая акцыя пратэсту

У Кішынёве праходзіць масавая акцыя пратэсту

У Малдове праходзіць антыўрадавая акцыя. Яе ўдзельнікі заклікаюць аб'явіць датэрміновыя парламенцкія выбары, а таксама патрабуюць адстаўкі прэзідэнта краіны Мікалая Цімофці.

Ранейшыя акцыі пратэсту ў Кішынёве ладзіў праеўрапейскі рух "DA". Сённяшнюю акцыю зладзілі левыя партыі — Партыя сацыялістаў дэпутата Ігара Дадона і "Наша партыя", якую ўзначальвае мэр горада Бельцы Рэната Вусаты.

Як перадае BBC, спярша ідзе мірнае шэсце. Пасля завяршэння маршу каля будынка парламента павінен адбыцца мітынг.

Па звестках "Інтэрфакса", дзве калоны маніфестантаў ад партыі сацыялістаў рухаюцца ў цэнтр з боку Мемарыялу вайсковай славы "Вечнасць" і з боку Акадэміі Навук. У іх па 5-7 тысяч чалавек. Калона "Нашай партыі", у якой больш за 10 тысяч чалавек, рухаецца з боку кішынёўскага цырка.

Усе тры калоны сустрэнуцца бліз намётавага мястэчка, які дзве партыі ўсталявалі ў пятніцу перад будынкам парламента.

Фота: kp.md

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі