У Кіеве ўраджэнку Беларусі будуць судзіць за апраўданне агрэсіі Расіі

Кіеўскі політэхнічны інстытут імя Сікорскага / univero.cc

Кіеўскі політэхнічны інстытут імя Сікорскага / univero.cc

62-гадовую ўраджэнку Беларусі аддалі пад суд за апраўданне расійскай агрэсіі, перадае Радыё "Свабода". Ёй пагражае да двух гадоў папраўчых работ, або арышт на 6 месяцаў, або да 3 гадоў пазбаўлення волі.

Жанчына з'яўляецца грамадзянкай Украіны, але нарадзілася яна ў Крычаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Да нядаўняга часу была дацэнткай кафедры агульнай фізікі і мадэлявання фізічных працэсаў Інстытута аэракасмічных тэхналогій Нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Украіны "Кіеўскі політэхнічны інстытут імя Ігара Сікорскага".

Як сцвярджае следства, падчас дыстанцыйнай лекцыі, якую яна праводзіла праз Zoom, жанчына неаднаразова абвінаваціла Уладзіміра Зяленскага ў непадпісанні мінскіх дамоўленасцяў, што стала прычынай расійска-ўкраінскай вайны. Таксама яна заяўляла, што Украіна рыхтавалася напасці на Расію, вінаваціла ўкраінскае войска ў абстрэлах Данбаса і падтрымлівала расійскую анэксію гэтага рэгіёна.

Адзін са студэнтаў запісаў лекцыю.

Цяпер экс-выкладчыца знаходзіцца пад хатнім арыштам. Яе справу перадалі ў суд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі