У Кіеве натоўп закінуў дэпутата парламента ў бак са смеццем (відэа)
Здарэнне адбылося каля будынка Вярхоўнай Рады Украіны.
Дэпутат Віталь Жураўскі патрапіў у рукі раз'юшанага натоўпа, які яго закінуў у бак са смеццем і не даваў адтуль вылезці. "З-за такіх, як ён, гінуць нашыя браты і сябры", — крычалі людзі.
Як адзначае УНІАН, Жураўскі вядомы, як аўтар закона аб паклёпе, які выклікаў пратэсты сярод журналістаў. У 2012-2013 гадах ён уваходзіў у дзясятку найбольшых ворагаў украінскай прэсы.
Увага! На відэа прысутнічае нецэнзурная лексіка.