Вы тут

У Кіеве адмянілі канцэрт стэндап-коміка з Беларусі Івана Вусовіча

Іван Вусовіч / TUT.by

У Кіеве адмянілі канцэрт стэндап-коміка беларускага паходжання Івана Вусовіча. Артыста не пусцілі ва Украіну,  паведамляецца ў групе "Жыць у Кіеве" ў Фэйсбуку. 

Канцэрт быў адменены за паўгадзіны да пачатку. Пры гэтым паведамляецца, што былі прададзеныя ўсе квіткі не толькі на асноўны, але і на дадатковы выступы стэндапера.

Уладальнікам квіткоў прыйшлі смс-паведамленні з папярэджаннем пра адмену канцэрту і прапановай вярнуць грошы.

Мяркуецца, што праблемы на мяжы ў Вусовіча маглі ўзнікнуць праз яго выступ у Крыме ў 2016 годзе.

Вусовіч родам з Мядзеля, але цяпер жыве ў Маскве.