У Кіеў сцягваюцца ўнутраныя войскі

Міністэрства ўнутраных спраў Украіны заяўляе аб перадыслакацыі ўнутраных войскаў у Кіеў.

Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні прэс-службы міністэрства. Згодна з паведамленнем, у суботу з усіх рэгіянальных падраздзяленняў унутраных войскаў па некалькі тысяч вайскоўцаў накіраваліся ў Кіеў.

Загад аб адпраўцы вайскоўцаў аддаў асабіста камандуючы ўнутранымі войскамі Аляксандр Кіхценка.

Міністр унутраных спраў Васіль Цушко забараніў Кіхценку перадыслакацыю ўнутраных войскаў без яго пісьмовай згоды.

25 траўня Юшчанка вывеў унутраныя войскі з падначалення Міністэрства ўнутраных спраў і ўвёў іх у непасрэднае падначаленне прэзідэнту.

Українські Новини

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі