У Казахстане адбыўся пажар у шахце: 21 загінулы, 23 чалавекі не знайшлі

Шахта

Шахта / Sputnik

У шахце ім. Кастэнка ў Карагандзінскай вобласці Казахстана здарыўся пажар. Як мяркуецца, з-за выбуху газабетону ў лаве.

На паверхню выведзеныя 208 з 252 гарнякоў да 12 гадзін па мясцовым часе. Загінуў 21 чалавек. Пошукі яшчэ 23 чалавек працягваюцца.

Уладальнік шахты — кампанія "АрселорМитталТемиртау". Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў даручыў ураду спыніць інвестыцыйнае супрацоўніцтва з кампаніяй. Раней гэта ўжо абмяркоўвалася, бо гэта не першая аварыя кампаніі.

Пазней урад паведаміў, што "дасягнуў папярэдняй дамоўленасці" з акцыянерамі АрселорМитталТемиртау” па афармленні перадачы права ўласнасці на прадпрыемства на карысць дзяржавы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі