У канцэрн "Беллегпрам" прызначаны новы старшыня

Згоду на яго прызначэнне старшынёй Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці ("Беллегпрам") даў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БелаПАН.



Нагадаем, 24 лютага супрацоўнікі МУС за хабар затрымалі, а потым узялі пад варту старшыню "Беллегпрама" Міхаіла Сучкова і дырэктара Слонімскай камвольна-прадзільнай фабрыкі. Старшыня канцэрна і дырэктар фабрыкі сістэматычна атрымлівалі грашовыя ўзнагароды ад прадстаўнікоў шэрагу суб'ектаў гаспадарання. Хабар яны бралі за вырашэнне пытанняў аб пастаўках абсталявання ў рамках мадэрнізацыі прадпрыемстваў.



Фота — esoligorsk.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі