У Канцэпцыю нацбяспекі Беларусі ўнеслі абарону "традыцыйнай сям'і"
![Дакумент будзе зацвярджаць "Усебеларускі народны сход"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-01/52776.1705395375.2f2cd18f092x.jpg.webp?itok=55KgXx2G)
Дакумент будзе зацвярджаць "Усебеларускі народны сход" / president.gov.by
У Канцэпцыю нацбяспекі РБ унеслі абарону "традыцыйнай сям'і". Пра гэта распавёў дзяржсакратар Саўбеза Аляксандр Вальфовіч. Паводле яго слоў, зроблена гэта "па прапанове прадстаўнікоў рэлігійных канфесій, Беларускага саюза жанчын, БРСМ і шэрагу грамадзян". У выніку ў абноўленым варыянце канцэпцыі "зроблены акцэнт на ўсямернай абароне і зберажэнні інстытута традыцыйнай беларускай сям'і як саюза паміж жанчынай і мужчынам па нараджэнні". "Гэта выключае розныя іншыя гендэрныя падыходы, якія прасоўваюцца на Захадзе", — падкрэслівае Вальфовіч. У дакумент уключылі і прапанову "аб узмацненні сацыяльнай адказнасці бізнесу".
16 студзеня праект абноўленай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі РБ быў абмеркаваны на пасяджэнні Савета бяспекі з удзелам Аляксандра Лукашэнкі. Разглядаўся і праект Ваеннай дактрыны Беларусі. Падкрэсліваецца, што "захаваны яе абарончы характар". Дакументы будзе зацвярджаць "Усебеларускі народны сход".
![У Канцэпцыю нацбяспекі Беларусі ўнеслі абарону "традыцыйнай сям'і"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/52777.1705395375.b00f5e27f3%402x.jpg.webp?itok=3iEzXUOr)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.