Вы тут

У калонію адпраўляюць яшчэ двух удзельнікаў пратэстаў у Пінску

Сутыкненні ў Пінску адбыліся ў ноч пасля абвяшчэння вынікаў прэзідэнцкіх выбараў / brestspring.org

У Ленінскім раённым судзе Брэста ў чацвер былі агучаны прысуды яшчэ двум удзельнікам пратэстаў у Пінску ў жніўні 2020-га. Іллю Бохана і Сцяпана Дразда суддзя Андрэй Грушко прызнаў вінаватымі ва "ўдзеле ў масавых беспарадках". Бохан асуджаны на 3,5 года калоніі агульнага рэжыму, Дрозд — на 4 гады ўзмоцненага рэжыму (менавіта такога пакарання і прасіла дзяржабвінавачванне), паведамляюць праваабаронцы.

Гэта трэцяя асуджаная група па "пінскай справе". Агулам за ўдзел у акцыях пратэсту ў гэтым горадзе 9-10 жніўня 2020 года асудзілі 26 чалавек.

Ілля Бохан прызнаны праваабаронцамі палітвязнем. У сваім апошнім слове ён зрабіў прапанову дзяўчыне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.